Налётчык, якога шукае менская міліцыя, выкраў 18 млн.рублёў у букмэкерскай канторы

  • БелаПАН

Падрабязнасьці разбойнага нападу, зьдзейсьненага ўвечары 29 студзеня ў Менску, паведаміў тэлеканал ОНТ у праграме "Навіны" вечарам 30 студзеня.

Раней менская міліцыя зьвярнулася да грамадзян з просьбай аб дапамозе ў вышуку злачынца, фота і відэа якога з камэраў відэаназіраньня разьмешчана на сайце ГУУС Менгарвыканкаму. Твару мужчыны на гэтых малюнках не відаць, бо ён у масцы. Паведамлялася толькі, што разбойны напад зьдзейсьнены 29 студзеня ў 22.04 у Партызанскім раёне. Іншых падрабязнасьцяў не было.

АНТ паведаміла, што разбойны напад з "голымі рукамі" быў зьдзейсьнены на букмэкерскую кантору на вуліцы Філімонава. Невядомы злачынца, ужыўшы грубую сілу да супрацоўніцы канторы, выкраў 18 млн.рублёў.