Новая Атлянтыда. Мігранты

Your browser doesn’t support HTML5

А вы ведалі, што Беларусь таксама краіна з мігрантамі? 700 год таму прыйшлі мігранты-татары. У XIV на беларускіх землях зьявіліся габрэі. Акрамя іх, было шмат армянаў і цыганоў. Менавіта армяне стварылі фэномэн "слуцкіх паясоў". А калі казаць пра расейцаў, то Беларусь стала домам для расейцаў-старавераў, якія ўцякалі ад маскоўскіх карнікаў. Тады беларусы былі ўніятамі і не ўспрымалі старавераў за канкурэнтаў. Паводле Сяргея Харэўскага, імігранты для Беларусі былі дабром. І габрэі, і татары, і армяне адыгралі значную ролю ў абароне Беларусі, удзельнічалі ў войнах за Беларусь, будавалі беларускія гарады і разьвівалі беларускую культуру. Эўропа сутыкнулася з вострай праблемай мігрантаў, якія ўцякаюць са сваіх краінаў ад вайны і голаду. Ці напаткае гэты працэс Беларусь? Ці змогуць мірна суіснаваць беларусы і ўцекачы? Ці прынясуць мігранты карысьць карэннай нацыі, дзяржаве? Багаты гістарычны досьвед беларусаў на гэтыя пытаньні дае станоўчы адказ. Зь гісторыкам мастацтва, культуролягам, выкладчыкам Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту Сяргеем Харэўскім гутарыць Вячаслаў Ракіцкі.