Ці пагражае Беларусі Камітэт 25 студзеня?

Your browser doesn’t support HTML5

Дракахруст: Наколькі істотную пагрозу незалежнасьці Беларусі ўтварае камітэт 25 студзеня, створаны днямі ў Расеі былым міністрам абароны самаабвешчанай ДНР Ігарам Гіркіным-Стралковым, Эдуардам Лімонавым і шэрагам іншых грамадзкіх дзеячоў шавіністычнага накірунку? Карбалевіч: Палата прадстаўнікоў хоча атрымаць статус адмыслова запрошанага у Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы. Навошта гэта патрэбна афіцыйнаму Менску? Хто больш зацікаўлены ў гэтым - Менск ці Рада Эўропы? Максімюк: Якія ў беларусаў прэтэнзіі да палякаў? Нагода для гэтага пытаньня – 70-тыя ўгодкі крывавых падзеяў на Беласточчыне, калі польскае антыкамуністычнае падпольле спаліла пяць вёсак з этнічна беларускім насельніцтвам і забіла 80 чалавек мірнага насельніцтва.