У Менску адбылася акцыя салідарнасьці з прадпрымальнікамі

Your browser doesn’t support HTML5

Лідэр АГП Анатоль Лябедзька арганізаваў вулічную акцыю салідарнасьці з індывідуальнымі прадпрымальнікамі. Удзел у ёй прынялі каля 30 дробных бізнэсоўцаў з розных гарадоў краіны. Яны перадалі ва ўрад прапановы па ўрэгуляваньні праблемы, зьвязанай з прэзыдэнцкім указам №222. На актывістаў супрацоўнікі міліцыі склалі адміністрацыйныя пратаколы.