Кіраўнік парлямэнту Чачні Магамед Даудаў зноў прыгразіў прадстаўнікам расейскай апазыцыі, апублікаваўшы ў Інстаграме пост, прысьвечаны каўкаскай аўчарцы кіраўніка Чачні Рамзана Кадырава па мянушцы Тарзан.
У запісе Даудава гаворыцца, што Тарзан «страшна ня любіць сабак замежных масьцяў», асабліва тых, што «яшчэ нядаўна сядзелі на ланцугу ў нас пад строгім наглядам гаспадара».
Паводле Даудава, у Тарзана «сьвярбяць іклы» на «пикинеза Каляпу» (артаграфія арыгіналу — РС), «таксу Веню» з «гучным «Эхо», «беспароднага сабаку Панамара» і «Яшку-дварняжку». Завяршаецца пост Даудава фразай, што Тарзан — «у меру цярплівы» сабака, аднак у апошні час «вельмі жвавы стаў Тарзан. Ледзь стрымліваем».
Раней Даудаў выступіў з заявай на сайце інфармацыйнага агенцтва «Грозны-Інформ», у якім назваў тэлеканал «Дождж» і радыё «Эхо Москвы» «варожымі штаб-кватэрамі пятай калёны» і абвінаваціў расейскую апазыцыю ў распальваньні міжнацыянальнай варожасьці.
Дэпутат Дзярждумы Дзмітрый Гудкоў ў адказ на чарговыя пагрозы Даудава напісаў у твітэры:
М.Х.Даудову «Лорду». Посмотрел на вашего Тарзана. А это мой тибетский мастиф Элман. Питомец, а не полит.аргумент. pic.twitter.com/fh417eevfn
— Дмитрий Гудков (@gudkovd) January 18, 2016