Кіраўнік Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька склікаў людзей на менскую плошчу Незалежнасьці на акцыю салідарнасьці з прадпрымальнікамі.
Анатоль Лябедзька праводзіць акцыю салідарнасьці з праватнымі прадпрымальнікамі на плошчы Незалежнасьці. pic.twitter.com/wzhrpvhqHX
— Радыё Свабода (@svaboda) January 18, 2016
Распачаліся выступы прадстаўнікоў дробнага бізнэсу. Міліцынты складаюць пратаколы на ініцыятараў пікету. pic.twitter.com/3LsDsq1ODm
— Радыё Свабода (@svaboda) January 18, 2016
Аляксандр Макпеў заклікаў прадпрымальнікаў яднацца ў сваіх правах. Анатоль Лябедзька заклікаў да мірнага пратэсту. pic.twitter.com/8gnJTaIY9A
— Радыё Свабода (@svaboda) January 18, 2016
Анатоль Лябедзька з паплечнікамі зайшоў у будынак ураду, каб перадаць прапановы па эканамічных зьменах. pic.twitter.com/BfplSJkVwS
— Радыё Свабода (@svaboda) January 18, 2016
«Сёньня мы праводзім акцыю салідарнасьці з індывідуальнымі прадпрымальнікамі. Але на самой справе гэта акцыя салідарнасьці са спажыўцамі, якія прыходзяць на рынак», — тлумачыў Лябедзька і прасіў міліцыю прыбраць «пазаштатнага супрацоўніка», які замінаў акцыі.
На плошчы сабраліся некалькі дзясяткаў чалавек. Пакуль міліцыя іх не разганяе, адно цікавіцца прычынамі збору, складае пратаколы на арганізатараў пікету. На акцыі лунае прынамсі адзін бел-чырвона-белы сьцяг.
Беларускія прадпрымальнікі не выходзяць на працу ад пачатку году, пустуюць рынкі і гандлёвыя цэнтры. Як сьцьвярджаюць самі ІП, указ № 222 і іншыя ўказы і законы не даюць ім працаваць легальна. Улады збольшага ігнаруюць пратэсты прадпрымальнікаў, Лукашэнка заяўляў, што для прадпрымальнікаў «скончыліся мядовыя гады».
Самі прадпрымальнікі не сьпяшаюцца выходзіць на Плошчу, яны спадзяюцца вызначыць далейшыя дзеяньні на сваім наступным форуме — 25 студзеня.