Прэзыдэнткай Тайваня стане жанчына, прадстаўніца апазыцыі Цай Інвэнь.
Прэзыдэнткай Тайваня ўпершыню стане жанчына. Прадстаўніца апазыцыйнай Дэмакратычнай прагрэсіўнай партыі Цай Інвэнь атрымала перамогу на выбарах кіраўніка мясцовай адміністрацыі і заканадаўчага сходу.
Цай Інвэнь ўпершыню стане кіраўніцай дзяржавы ў кітайскамоўным сьвеце.
Кіруючая цяпер на Тайвані партыя Гаміньдан, якая займае прапэкінскія пазыцыі, прызнала сваю паразу. Па выніках падліку паловы галасоў, апазыцыйная Дэмакратычная прагрэсіўная партыя набірае больш за 60 адсоткаў.