Забарона гандлю з Крымам не распаўсюджваецца на электраэнэргію і шэраг сацыяльна значных прадуктаў харчаваньня.
Украіна з 17 студзеня афіцыйна спыняе таваразварот з анэксаваным Расеяй Крымам. Пра гэта гаворыцца ў пастанове Кабінэта міністраў краіны ад 16 сьнежня 2015 году, якая ўступае ў сілу ў нядзелю.
Згодна з дакумэнтам, любая асоба можа перавозіць тавары, аднак іх эквівалент не павінен перавышаць 10 тысяч грыўняў і сумарны вага не можа перавышаць 50 кіляграмаў на аднаго чалавека.
У дакумэнце таксама улічаны выключэньні, у прыватнасьці, завоз гуманітарнай дапамогі, якая аказваецца міжнароднымі гуманітарнымі арганізацыямі.
Забарона гандлю з Крымам не распаўсюджваецца на электраэнэргію і шэраг сацыяльна значных прадуктаў харчаваньня, паведамляе «Украінская праўда».