У Туркмэністане забаранілі прадаваць цыгарэты

Ўлады Туркмэністана загадалі спаліць некалькі тысяч пачкаў цыгарэт у межах кампаніі па барацьбе з паленьнем цыгарэт, перадае BBC.

У краіне цалкам забаранілі продаж цыгарэт. Штраф за парушэньне гэтай нормы складае прыкладна 1,7 тысячы даляраў.

Крыніцы BBC паведамілі, што цыгарэты сапраўды зьніклі з прылаўкаў туркмэнскіх крамаў. А незалежны партал Chrono-ТМ паведамляе аб з’яўленьні чорнага рынку цыгарэт, дзе кошт пачкі даходзіць да 12 долараў.