Калядная батлейка для дзяцей з зоны АТО (відэа)

Your browser doesn’t support HTML5

9 студзеня ў Днепрапятроўску калядавала моладзевая батлейка з Львова. Студэнты, акторы-аматары і проста львоўская моладзь, якая любіць украінскія звычаі, прадэманстравалі традыцыйнае каляднае прадстаўленьне. У каардынацыйным цэнтры для перасяленцаў «Дапамога Дняпра» яны прасьпявалі калядкі і паказалі прадстаўленьне для дзясяткаў дзяцей зь сем’яў перасяленцаў з Данбасу, а таксама для дзяцей з зоны АТО, якіх валянтэры прывезьлі ў Днепрапятроўск на зімовыя вакацыі. У чаканьні гасьцей з Заходняй Украіны хлопцы з зоны АТО разам з валянтэрамі цэнтру вывучылі некалькі калядак.