У Менску судзяць актывіста Леаніда Кулакова

Леанід Кулакоў

У Першамайскім судзе Менску 5 студзеня пачаўся працэс над актывістам «Эўрапейскай Беларусі» Леанідам Кулаковым.

Яго вінавацяць у незаконным пікетаваньні. У Міжнародны дзень правоў чалавека 10 сьнежня Кулакоў на бульвары Талбухіна стаяў з плякатам супраць сьмяротнага пакараньня.

Віны актывіст не прызнае, бо лічыць, што не парушаў закону, калі проста заявіў сваю пазыцыю адносна сьмяротнага пакараньня.

Разглядае справу Кулакова судзьдзя Юры Гарбатоўскі.