Ці спыняць улады падзеньне рубля?

Your browser doesn’t support HTML5

На таргах 12 студзеня курс даляру чарговы раз істотна вырас і дасягнуў 19 234 беларускіх рублёў. Чаму курс нацыянальнай валюты імкліва падае штодня ад пачатку году? Ці будуць улады нешта прадпрымаць, каб спыніць дэвальвацыю? Якім можа быць курс рубля на канец году? На гэтыя ды іншыя пытаньні ў перадачы Экспэртыза Свабоды адказваюць эканамісты Зьміцер Крук і Барыс Жаліба.