У гэтыя дні даводзіцца думаць пра грошы. Бо — крызіс...
А ў мяне акурат засталіся грошы. Такія сабе грашовыя, сапраўдныя грошы. Думаю, што зь імі зрабіць?
Беларускі народ ля абменьнікаў канвэртуе ў даляр і эўра... Перавесьці ў валюту і чакаць падвышэньня?
Можна нарэшце адрамантаваць машыну? Машына добрая, вялікая, акурат для нашай сям’і. Адрамантую і можна колькі год не тлуміць сабе галаву.
А можна ўсёй вялікай сямейкай выправіцца куды ў Грэцыю, каб нарэшце задаволіць чаканьні жонкі?
А можна...
Шмат яшчэ можна што. Ды ў пекла гэта ўсё!
Пайшоў і канвэртаваў у сваю сям’ю! Набыў тром малым і жонцы падарункі.
Бо Каляды!
Ігар Кузьмініч
Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org.