Расейскі віцэ-прэм’ер: я ня чуў пра крэдыт Беларусі ў $2 мільярды

Ігар Шувалаў

Першы віцэ-прэм’ер Расейскай Фэдэрацыі Ігар Шувалаў заявіў, што нічога ня ведае пра абмеркаваньне крэдыту Беларусі ў памеры 2 мільярдаў даляраў на саміце ЭАЭС.

Гэтую заяву, як перадае агенцтва «Интерфакс», Шувалаў зрабіў па завяршэньні саміту.