У Эўразьвязе разглядаюць працяг санкцыяў супраць Расеі

Як чакаецца, 21 сьнежня Рада Эўрапейскага зьвязу афіцыйна абвесьціць падаўжэньне яшчэ на паўгода санкцыяў супраць Расеі, якія былі ўведзеныя за невыкананьне менскіх пагадненьняў і анэксію Крыму.

Санкцыі будуць дзейнічаць да 31 ліпеня 2016 году.

Сталыя прадстаўнікі Эўразьвязу ўзгаднілі падаўжэньне санкцыяў супраць Расеі на наступныя шэсьць месяцаў 18 сьнежня.

9 сьнежня ў Брусэлі прадстаўнікі Эўразьвязу павінны былі без абмеркаваньня зацьвердзіць шасьцімесячны працяг санкцыяў у дачыненьні да Масквы, якія сканчаюцца ў студзені 2016 году. Аднак гэтае рашэньне заблякавала Італія.

Санкцыі Захаду супраць Масквы былі ўведзеныя ў 2014 годзе праз ролю Расеі ў дэстабілізацыі сытуацыі ва Ўкраіне.