З-за аварыі на Ленінградзкай АЭС людзі ў паніцы пакідаюць прыгарад Санкт-Пецярбургу

Ленінградзкая АЭС

У Сасновым Бары, прыгарадзе Санкт-Пецярбургу, людзі скупаюць у аптэках ёд і масава пакідаюць горад. Пра гэта паведамляе мясцовая карэспандэнтка Радыё Свабода.

Паводле яе слоў, людзі ня вераць чыноўнікам і параўноваюць сытуацыю з Чарнобылем.

18 сьнежня стала вядома, што на Ленінградзкай атамнай электрастанцыі адбылся аварыя. З-за разрыву трубы з парай быў спынены энэргаблёк нумар 2. Адміністрацыя Сасновага Бору пераконвае, што радыяцыйны фон у горадзе ў норме.

Такую інфармацыю пацьвердзілі і эколягі з арганізацыі «Зялёны сьвет». Аднак яны папярэдзілі, што «ўсходня частка Фінскай затокі ўступае ў дзесяцігадовую паласу падвышаных рызыкаў аварый на ядзерных аб’ектах», а... на сасноваборскім ядзерным кластэры чакаецца «рэзанансны» рост колькасьці аварыйных сытуацый.