Глуха

Your browser doesn’t support HTML5

Навучэнца мастацкай студыі Міхаіла Каўко, які зрабіў пэрформанс са самаспаленьнем, аштрафавалі за несанкцыянаванае мерапрыемства. 25 сьнежня Міхаіл Каўко, павесіў на сябе таблічку «Мы будзем гарэць — ім будзе пляваць», апрануў адмысловыя пальчаткі з гаручым рэчывам і падпаліў іх. Акцыя ладзілася ў падтрымку глухіх людзей, якія ня могуць выклікаць службы экстранай дапамогі.