Парашэнка падтрымлівае ідэю аб пазбаўленьні грамадзянства Ўкраіны за сэпаратызм

Прэзыдэнт Украіны Пётр Парашэнка заявіў, што прававых падставаў для пазбаўленьня грамадзянства Ўкраіны за сэпаратызм пакуль няма, аднак неабходныя зьмены ў заканадаўства па гэтым пытаньні. Пра гэта гаворыцца ў адказе на электронную пэтыцыю «Аб пазбаўленьні грамадзянства асоб за сэпаратызм».

«Аналіз дзеючага заканадаўства ў сфэры грамадзянства і Крымінальным кодэксе Ўкраіны сьведчаць аб адсутнасьці прававых падставаў для пазбаўленьня грамадзянства за зьдзяйсьненьне замаху на тэрытарыяльную цэласнасьць і недатыкальнасьць Украіны», — гаворыцца ў адказе прэзыдэнта. У той жа час Парашэнка адзначыў, што зьвярнуўся ў Кабмін з прапановай распрацаваць азначаныя ў электроннай пэтыцыі пытаньні з улікам сусьветнага вопыту ў вырашэньні падобных праблем і прыняць меры ў адпаведнасьці з заканадаўствам.

Пэтыцыю аб пазбаўленьні грамадзянства Ўкраіны за сэпаратызм падалі ў верасьні, дакумэнт сабраў 26744 подпісаў. Згодна з законам аб электронных пэтыцыях, зварот, адрасаваны прэзыдэнту, парлямэнту або ўраду, павінен набраць у сваю падтрымку ня менш за 25 тысяч подпісаў грамадзян на працягу трох месяцаў з дня апублікаваньня пэтыцыі. У выпадку, калі пэтыцыя сабрала неабходную колькасьць галасоў, разгляд ажыцьцяўляецца на працягу 10 працоўных дзён з дня публікацыі аб пачатку разгляду.

Разьдзел пэтыцыяў на сайце прэзыдэнта пачаў працу сёлета ў канцы жніўня.