Што рабіць зь літарнымі абрэвіятурамі, як БНР, МАЗ або нават ЦВК?

Your browser doesn’t support HTML5

Па-беларуску зь Вінцуком Вячоркам абмяркоўваем абрывіятуры і ці дарэчы называць літарнай абрэвіятурай – РБ – цяперашнюю беларускую дзяржаву?

Ужо даводзілася разважаць пра складанаскарочаныя словы-пачваркі — накшталт «юрасобы», «дзяржмяжа» ці «белмова». Гэтая мадэль прыйшла з расейскай, але і там яна — наступства савецкага гвалту з мовы. А што рабіць зь літарнымі абрэвіятурамі, як БНР, МАЗ або нават ЦВК?