У цэнтры Масквы затрыманыя прынамсі 33 чалавекі. Сярод затрыманых — прэзыдэнт Фонду прыкладных палітычных дасьледаваньняў «Індэм», прафэсар Георгій Сатараў, лідэр партыі «Яблоко» Сяргей Мітрохін, член кіраўніцтва партыі Антон Антонаў-Аўсеенка.
Раней маскоўскія ўлады не далі дазволу на правядзеньне 12 сьнежня апазыцыйнага «Маршу пераменаў», але арганізатары заявілі, што ў атрыманым ад мэрыі пісьмовым адказе няма фармулёвак прамой адмовы.
12 сьнежня 1993 году была прынятая Канстытуцыя Расейскай Фэдэрацыі. Гэты дзень раней лічыўся ў Расеі дзяржаўным сьвятам, але з 2004 года гэта проста памятная дата.
31-ы артыкул Канстытуцыі гарантуе грамадзянам Расеі права на мірныя сходы.
Отмечаю День Конституции в ОВД Тверское. Плакат со мной "Уважайте нашу Конституцию! 1965-2015" pic.twitter.com/TUSnDgWBGG
— Сергей Митрохин (@mitrokhin) December 12, 2015