ТБМ атрымала адказ з БТ: жывой трансьляцыі цырымоніі ўручэньня Нобэлю ня будзе

Таварыства беларускай мовы, а таксама асобныя грамадзяне больш за тыдзень таму пісалі звароты на імя старшыні Белтэлерадыёкампаніі Генадзя Давыдзькі з просьбай паказаць жывую трансьляцыю цырымоніі ўручэньня Нобэлеўскай прэміі за 2015 год, якая адбудзецца 10 сьнежня. Таксама ў інтэрнэце грамадзяне зьбіралі подпісы.

Нарэшце зь Белтэлерадыёкампаніі пачалі прыходзіць афіцыйныя адказы за подпісам кіраўніка прэсавай службы Сьвятланы Смалонскай — Краскоўскай.

Тэст стандартны, па-беларуску, афіцыйным правапісам:

«Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія Рэспублікі Беларусь (далей — Белтэлерадыёкампанія) разгледзела Ваш зварот.

У сувязі з наяўнасьцю пэўных арганізацыйна-тэхнічных, фінансавых і прававых пытаньняў, Белтэлерадыёкампанія не плянавала набыцьцё правоў на прамую трансьляцыю цырымоніі ўручэньня Нобэлеўскай прэміі за 2015 год.

Разам з тым, тэле- і радыёканалы мэдыяхолдынгу плянуюць шырока асьвятляць гэтую падзею».

Пакуль, акрамя «бягучага радку» ў выпусках навінаў пра тое, што сёлета ляўрэатам Нобэлеўскай прэміі па літаратуры стала Сьвятлана Алексіевіч, ніякіх сюжэтаў ні па БТ, ні па АНТ, ні па СТВ не было.