Гучныя пасадкі

Your browser doesn’t support HTML5

На гэтым тыдні старшыня КДБ паведаміў пра затрыманьне былога намесьніка міністра сельскай гаспадаркі Васіля Півавара і буйнога бізнэсоўца Ўладзімера Япранцава. А якія яшчэ гучныя антыкарупцыйныя справы былі ў 2015 годзе? Ці часта ў Беларусі фабрыкуюць антыкарупцыйныя абвінавачваньні? Як выглядае барацьба з карупцыяй у Беларусі ў параўнаньні з Расеяй і Ўкраінай? Гэтыя пытаньні ў Праскім акцэнце абмяркоўваюць аглядальнік Радыё Свабода Алег Грузьдзіловіч, прадпрымальнік, былы супрацоўнік генпракуратуры Андрэй Сыцько і журналіст «Белгазеты» Віктар Федаровіч.