АПЭК заявіў пра захаваньне існуючай квоты на здабычу нафты

Сустрэча Арганізацыі краін-экспартэраў нафты (АПЭК) завяршылася без дасягненьня пагадненьня адносна зьмяненьняў дзеючай квоты на здабычу паліва, перадае BBC.

Генэральны сакратар арганізацыі Абдала эль-Бадры адзначыў, што краіны адклалі рашэньне адносна новага роўню квот да наступнай сустрэчы, якая павінна адбыцца ў чэрвені 2016 году ў Вене.

«Мы ня можам зараз даць лічбы. Мы ня ведаем, калі Іран выйдзе на рынак. Здабыча ўнутры АПЭК зьмяняецца час ад часу. Мы вырашылі адкласьці гэтае рашэньне да наступнай сустрэчы», — адзначыў эль-Бадры .

Дзейную цяпер квоту на здабычу нафты ўсталявалі ў сьнежні 2011 году.

Сябры АПЭК гэтым разам дамовіліся толькі пра маніторынг рынку, нягледзячы на тое, што цэны на нафту за апошнія 18 месяцаў ўпалі больш як удвая.