На швэдзкай мяжы істотна зьнізілася колькасьць уцекачоў

Паліцыя высяляе мігрантаў зь нелегальнага лягеру ў Мальмё. 3.11.2015

Штодзённы паток уцекачоў, якія прыяжджаюць у Швэцыю, скараціўся амаль на траціну пасьля таго, як улады аднавілі пагранічны кантроль.

Паслля аднаўленлня памежнага кантролю ў Швэцыі штодзённая колькасьць уцекачоў на ўезьдзе ў краіну зьнізілася амаль на траціну — з 1500 да 900 чалавек. Пра гэта ў суботу, 21 лістапада, паведамляе AFP са спасылкай на міграцыйную службу Швэцыі. Пры гэтым агенцтва адзначае, што памяншэньне наплыву мігрантаў можа быцьвыкліканае і неспрыяльнымі ўмовамі надвор’я.

Кантроль на межах быў адноўлены 12 лістапада, паколькі рэкордная колькасьць мігрантаў, якія прыбываюць кожны дзень у Швэцыю, істотна ўскладніла працу ведамства па справах мігрантаў. Да таго ж паток уцекачоў мог, паводле ацэнак паліцыі, прадстаўляць сабою «небясьпека для грамадзкага парадку». Паводле дадзеных швэдскага МУС, кантроль на межах будзе падоўжаны як мяркуецца, да 11 сьнежня.

Толькі ў верасьні ў Швэцыю ўехалі каля 80 тысяч мігрантаў — амаль столькі ж, колькі за ўвесь 2014 год. Паводле суадносін зь лікам мясцовых жыхароў (9.800.000) Швэцыя прымае максымальную колькасьць уцекачоў сярод усіх краін ЭЗ. Усяго ў 2015 годзе ўлады чакаюць каля 190 тысяч новапрыбылых мігрантаў.