Малевіч знайшоўся ў Горадні

Your browser doesn’t support HTML5

Беларусь мае намер дамагчыся ад Расеі зьніжэньня цэнаў на нафту і газ. Пра гэта паведаміў віцэ-прэм'ер Уладзімер Сямашка. Адна з назіральніц ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі на прэзыдэнцкіх выбарах страціла працу. 72-гадовая Галіна Аляксееўна Ганчарык працавала прыбіральшчыцай у адміністрацыі Ленінскага раёну. У Гарадзенскім дзяржаўным гісторыка-археалягічным музэі выстаўлены экспанат, які зрабіў бы гонар любой экспазыцыі сьвету – невялікая карціна, аўтарства якой прыпісваецца заснавальніку супрэматызму Казіміру Малевічу. Тэлефануйце ў жывы эфір: +375 29 6514204 (Вэлком), або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952. Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio.