На ўкраінскай мяжы да 28 лістапада будзе дзейнічаць спэцрэжым

Узмоцненыя меры бясьпекі зьвязаныя з тэрактамі ў Парыжы. Адпаведную заяву зрабіў міністар унутраных спраў Украіны Арсен Авакаў — паведамляе БелаПАН.

«У сувязі з трагічнымі падзеямі ў Парыжы, якія адбыліся ў ноч з 13 на 15 лістапада, з мэтай папярэджаньня дэстабілізацыі ва Ўкраіне на наступныя два тыдні праваахоўныя структуры пераходзяць на ўзмоцнены рэжым працы», — гаворыцца ў заяве.
14 лістапада прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка прыняў рашэньне перавесьці на ўзмоцнены рэжым аховы ключавыя аб’екты інфраструктуры, дыпляматычныя прадстаўніцтвы і месцы масавага збору людзей.

Адміністрацыя дзяржаўнай памежнай службы Ўкраіны паведаміла пра ўзмацненьне кантролю пропуску ўздоўж усёй лініі мяжы.

Пра ўзмацненьне кантролю на межах раней абвясьцілі краіны Эўразьвязу.