У сеціве апублікаванае відэа пачатку тэрарыстычнага нападу ў Bataclan

Эвакуацыя людзей з Bataclan

Відэа апублікаванае ў суботу карыстальнікам Grasswire. Яно фіксуе момант пачатку страляніны 13 лістапада падчас выступу каліфарнійскага гурту Eagles of Death Metal у канцэртнай залі Bataclan у Парыжы.

Відэа зьнята кімсьці з наведнікаў канцэрту. Нападнікаў на ім не відаць

Падчас тэрарыстычнага нападу на Bataclan загінулі 89 чалавек, сотні параненыя.