Замест Эгіпту турыстаў з Расеі накіроўваюць у Турэччыну ВІДЭА

Your browser doesn’t support HTML5

У Пецярбургу ў аэрапорце Пулкава можна сустрэць людзей, якія прыехалі паставіць на пуцёўках штамп аб адмене рэйсу.

Экстраная эвакуацыя грамадзян Расеі, якія адпачываюць у Эгіпце, праводзіцца ня будзе, гаворка ідзе аб плянавым вывазе турыстаў з гэтай краіны.

Пра гэта сёньня заявіў кіраўнік «Растурызму» Алег Сафонаў. Паводле яго словаў, у Эгіпце знаходзяцца каля 80 тысяч расейскіх грамадзян. Ён растлумачыў, што новыя турысты ўжо ня змогуць наведаць краіну. Самалёты расейскіх авіякампаній будуць прылятаць пустымі і забіраць тых, хто ў адпаведныя даты павінен быў вярнуцца. Сафонаў адзначыў, што турысты будуць вяртацца без багажу, багаж адправяць асобна грузавымі транспартнымі самалётамі.

Сёньня ж прадстаўнік Расейскага саюзу туріндустрыі (РСТ) Ірына Цюрына заявіла, што амаль усе расейскія турысты, якія набылі тур у Эгіпэт на бліжэйшыя дні, пагадзіліся ляцець у Турэччыну. Тым, у каго дата вылету пазьней, будзе прапанавана некалькі варыянтаў. У прыватнасьці, ім будзе дазволена адтэрмінаваць тур у Эгіпет або выбраць іншы напрамак. «Калі гэты кірунак даражэйшы, турыст павінен даплаціць, калі таньнейшы — даплацяць яму», — адзначыла яна. Цюрына падкрэсьліла, што калі турыста не задаволіць ніводзін з гэтых варыянтаў, то ён зможа ануляваць свой тур, заплаціўшы штраф, прадугледжаны дамовай.

Уладзімір Пуцін падтрымаў прапанову кіраўніка ФСБ Аляксандра Бортнікава аб прыпыненьні палётаў расейскіх авіякампаній у Эгіпет.