Што далей? Рэстаран «Бэрыя», боўлінг «Сталін» і дзіцячы цэнтар «Калыма»?

Беларускі дызайнэр Васіль Андрэеў вырашыў прапанаваць аўтарам канцэпцыі менскага гандлёвага цэнтру «Ленінград» некалькі новых ідэяў.

У прыватнасьці, ён прапануе адкрыць «гандлёвы лягер новага тыпу „ГУЛАГ“», рэстаран «Бэрыя», боўлінг «Сталін» і дзіцячы цэнтар «Калыма».

У Менску напярэдадні 7 кастрычніка ўрачыста адчыніў свае дзьверы гандлёвы цэнтар «Ленінград». Чырвоную стужку перарэзаў мэр Менску. Для прыцягненьня ўвагі гандлёвы цэнтар выбраў савецкую тэматыку афармленьня сваіх памяшканьняў.

Адкрыцьцё гандлёвага цэнтру «Ленінград»