Пратэст супраць фальшаваньня выбараў абярнуўся штрафам

Your browser doesn’t support HTML5

Сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі, назіральніца на сёлетніх прэзыдэнцкіх выбарах Алена Луцковіч з райцэнтру Акцябрскі выйшла на мясцовы рынак з плякатам: “У мяне ёсьць доказы, што выбары сфальшаваныя!” Доказамі ніхто не зацікавіўся. А раённы суд на падставе пратаколу зь міліцыі аштрафаваў назіральніцу на 2 мільёны 700 тысяч рублёў як за несанкцыянавана пікет.