Лагвінец: Памяць пра Курапаты дазваляе нам існаваць як супольнасьці

Алесь Лагвінец

Прадстаўнік руху «За свабоду» Алесь Лагвінец распавёў Свабодзе пра тое, што яго сваяк быў рэпрэсаваны за сталінскімі часамі:

«Памяць пра Курапаты вельмі моцная ў нашым грамадзтве. Гэта тое, што дазваляе нам існаваць як супольнасьці. Але беларусы павінны працягваць працаваць над сваёй гістарычнай памяцьцю.

Кожны беларус, сям’ю якога закранулі рэпрэсіі, павінен удзельнічаць у такіх шэсьцях, спрабаваць высьветліць лёс рэпрэсаваных. Але справа гэта ня толькі прыватная, але і дзяржаўная. Дзяржава павінна спрыяць таму, каб праўда пра рэпрэсіі стала як мага шырэй вядомай».