ВІДЭА: Целы пасажыраў рэйсу 9268 дастаюць з-пад абломкаў самалёта

Your browser doesn’t support HTML5

Эгіпэцкае тэлебачаньне паказала кадры зь месца катастрофы расейскага самалёта на Сынайскай паўвысьпе. Сюды прыбыў прэм'ер-міністар краіны Шэрыф Ісмаіл.

Самалёт расейскай авікампаніі «Кагалымавія» зьнік з радараў неўзабаве пасьля вылету з Шарм-эш-Шэйху сёньня раніцай. Мясцовыя СМІ передаюць, што ён разьбіўся на Сынайскай паўвысьпе ў Эгіпце. Інфармацыю пра крушэньне пацьвердзілі ў офісе прэм’ер-міністра Эгіпту. На борце знаходзіліся 224 чалавекі, у тым ліку 217 пасажыраў.