МЗС: Беларусь разьлічвае на як найхутчэйшую непасрэдную адмену ўсіх санкцыяў

Дзьмітры Мірончык

Беларусь разьлічвае, што ўсе санкцыі будуць адмененыя і адносіны з ЭЗ нармалізуюцца.

Пра гэта заявіў начальнік упраўленьня інфармацыі — прэс-сакратар МЗС Дзьмітры Мірончык, камэнтуючы інфармацыю пра рашэньне Эўразьвязу прыпыніць дзеяньне санкцыяў супраць Беларусі.

«Разьлічваем, што гэтае рашэньне прывядзе да як найхутчэйшай непасрэднай адмены ўсіх санкцыяў і нармалізацыі адносін паміж Беларусьсю і ЭЗ. Гэта адпавядае інтарэсам усіх бакоў», — цытуе БелТА Мірончыка.