Ахвяра гамафобнага нападу
Your browser doesn’t support HTML5
Памёр Міхаіл Пішчэўскі, ахвяра гамафобнага нападу.
Дзьмітры Лукашэвіч, прызнаны судом вінаватым у нанясеньні траўмы і асуджаны да 2 гадоў 8 месяцаў зьняволеньня, у жніўні выйшаў з калёніі паводле амністыі.
Сьмерць у менскім шпіталі гея Міхаіла Пішчэўскага — гэта вынік ягонага канфлікту толькі зь менчуком Дзьмітрыем Лукашэвічам, ці — з усім грамадзтвам, якое лічыць сябе талерантным, а насамрэч становіцца ўсё больш гамафобным?
У чым прычына даволі высокага ўзроўню гамафобіі ў Беларусі – у дзеяньнях улады ці ў настроях большасьці ўсяго грамадзтва?
Гэтай тэме і праблеме гамафобіі ў Беларусі Радыё Свабода прысьвячае гэтую гадзіну эфіру.
Тэлефануйце ў жывы эфір: +375 29 6514204 (Вэлком),
або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952.
Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio.