У цэнтры Анкары адбыўся выбух, паведамляе агенцтва Dogan. У выніку выбуху ёсьць пацярпелыя і загінулыя. Агенцтва апублікавала відэазапіс зь месца падзей.
Як паведамляе Бі-бі-сі, выбух адбыўся побач з вакзалам, дзе зьбіраліся ўдзельнікі дэманстрацыі. Мерапрыемства было прысьвечана спыненьню баявых дзеяньняў паміж турэцкім урадам і курдамі.
Мяркуецца, што да выбуху датычныя тэрарысты-сьмяротнікі. Паліцыя пакуль ня выступіла з афіцыйнай заявай.
Дадзеныя аб колькасьці загінулых і пацярпелых моцна адрозніваюцца. Па дадзеных IMC TV, загінула да 20 чалавек.
#Ankaradayız
Emek, Barış ve Demokrasi Mitingindeki patlama anı videosu
#dokuz8 / @meliketmbk pic.twitter.com/it3dodESKz
— dokuz8 (@dokuz8haber) October 10, 2015