Алесь Наварыч: Украіна вырвалася з абдымкаў Расеі, а Беларусь нават пупавіны не перарэзала

Your browser doesn’t support HTML5

Сёлета ў Менску пачаў выходзіць дзьвюхмоўны беларуска-ўкраінскі літаратурны альманах “Справа”, які мае за мэту актывізаваць творчы дыялёг пісьменьнікаў Беларусі і Ўкраіны. У альманаху таксама друкуюцца творы на палескіх гаворках. Як прыклад рэгіянальнай моўнай паліфаніі ў адным з нумароў зьмешчаныя праграмныя прамовы Барака Абамы і Аляксандра Лукашэнкі на берасьцейска-пінскім дыялекце. Госьцем перадачы – галоўны рэдактар новага пэрыёдыка Алесь Наварыч.