Беларусы: крэатыўныя і неталерантныя
Your browser doesn’t support HTML5
Аляксандар Лукашэнка кажа пра неабходнасьць павысіць пэнсійны ўзрост. Некаторыя эканамісты папярэджваюць, што ў цяперашніх умовах гэта моцна павысіць сталае, гэтак званае структурнае беспрацоўе сярод старэйшых людзей.
У Варшаўскім унівэрсытэце створаны Цэнтар беларускіх дасьледаваньняў. Яго кіраўніком абраны гарадзенскі гісторык Алесь Краўцэвіч. Плянуецца, што там будуць працаваць усе гарадзенскія выкладчыкі гісторыі, якія былі звольнены з унівэрсытэту імя Янкі Купалы паводле палітычных матываў.
Беларусь абышла амаль ўсе краіны постсавецкай прасторы ў сусьветным рэйтынгу крэатыўнасьці. А вось у рэйтынгу талерантнасьці беларусы занялі толькі 97-е месца сярод 139 краінаў.
У нашай праграме шмат музыкі і гутаркі з музыкамі гурту «Рахіс», які сёньня ў менскім Loft Café прэзэнтуе новы альбом «Паміж сонцам і хмарамі», а таксама з 16-гадовым рэпэрам з Жодзіна Германам Генрыхам, які запісаў першую песьню па-беларуску.
Тэлефануйце ў жывы эфір: +375 29 6514204 (Вэлком),
або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952.
Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio.