Балтыя вызваляецца ад расейскай газавай залежнасьці

Your browser doesn’t support HTML5

Цэнтравыбаркам адмовіўся задаволіць скаргу кандыдаткі ў прэзыдэнты Тацяны Караткевіч, у якой тая на падставе шматлікіх парушэньняў закону патрабавала прызнаць вынікі прэзыдэнцкіх выбараў несапраўднымі па ўсёй краіне. У Смаргоні зьнікла амаль тысяча галасоў выбарцаў за Караткевіч. Аднаго з удзельнікаў акцыі пратэсту ў дзень выбараў у цэнтры Менску Артура Жука аштрафавалі на  720 тысяч рублёў за нецэнзурную лаянку. У Брусэлі падпісалі дамову пра газаправод паміж Літвой і Польшчай коштам 558 мільёнаў эўра, які мае быць пабудаваны да сьнежня 2019 году. Паводле кіраўніка Эўракамісіі Жана-Клода Юнкера гэта праект мае пакласьці канец залежнасьці краін Балтыі ад аднаго пастаўшчыка. Тэлефануйце ў жывы эфір: +375 29 6514204 (Вэлком), або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952. Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio.