У Кіеве ўшанавалі памяць загінулых Чаркашына і Целіжэнкі

Алесь Чаркашын

27 верасьня ў Кіеве, у будынку Моладзевага нацыяналістычнага кангрэсу (МНК) адбыўся вечар памяці добраахвотнікаў, якія загінулі ў антытэрарыстычнай апэрацыі на ўсходзе Ўкраіны — Алеся Чаркашына і Віталя Целіжэнкі.

На падзеі прысутнічаў добраахвотнік тактычнае групы «Беларусь» Ян Мельнікаў. Пад час вечарыны быў прадэманстраваны кліп на песьню Алеся Чаркашына «Не здавайся!»

Your browser doesn’t support HTML5

Добраахвотнік зь Беларусі Ян Мельнікаў, які ваюе ў складзе ўкраінскіх сілаў

Былы старшыня берасцейскай гарадской арганізацыі БХД, 33-гадовы Алесь Чаркашын у жніўні быў паранены ў баі пад Белакаменкай на Данбасе і памёр у шпіталі ў Запарожжы пасьля некалькіх тыдняў комы. Ён ваяваў пад пазыўным «Сябар Тарас» у тактычнай групе «Беларусь» у складзе Добраахвотнага ўкраінскага корпусу «Правага сэктару», быў капэлянам добраахвотнікаў.

Віталь Целіжэнка — украінскі актывіст, які падтрымліваў беларускую дэмакратычную супольнасьць і які загінуў у адным з баёў у Данбасе.