У сацыяльных сетках пачалі пратэставаць супраць расейскай базы ў Беларусі

Беларускія карыстальнікі twitter пачалі акцыю супраць расейскай вайсковай базы на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Яны адзначаюць, што гэта нясе небясьпеку незалежнасьці Беларусі і прыводзяць у прыклад расейскую анэксію Крыму.

Адмыслова пад гэта выкарыстоўваецца хэштэг #noRussianBaseinBelarus.

Амаль за гадзіну гэты хэштэг выйшаў у топ беларускага твітэру.

Акцыю падтрымалі і ўкраінцы. Сотні людзей выказваюць свой пратэст і ствараюць плякаты для мітынгу супраць вайсковых базаў, які пройдзе з Менску 4 кастрычніка.

Як стала вядома, расейская авіябаза ў Бабруйску можа пачаць функцыянаваць ужо са студзеня 2016 году.