У Сырыю прыбылі 75 баевікоў, падрыхтаваных краінамі Захаду

Алепа, Сырыя

Семдзесят пяць сырыйскіх апазыцыянэраў, якія прайшлі вайсковую падрыхтоўку пад кантролем заходніх інструктараў, былі перакінутыя на поўнач Сырыі за мінулыя двое сутак, перадае Бі-Бі-Сі.

На паперы праграма прадугледжвала падрыхтоўку тысяч байцоў, але яе рэальныя маштабы аказаліся нашмат сьціплейшымі.

Прадстаўнікі «памяркоўнай сырыйскай апазыцыі», якіх трэніравалі спэцыялісты з ЗША, Турцыі і Вялікабрытаніі, «у ноч зь пятніцы на суботу і ў суботу раніцай увайшлі на сырыйскую тэрыторыю з Турцыі», перадае ТАСС. Паказваецца, што 75 узброеных апазыцыянэраў суправаджаюць 12 браніраваных машын.

Па наяўных дадзеных, у цяперашні час гэты атрад дыслакаваліся на поўнач ад сірыйскага горада Алепа (360 км на поўнач ад Дамаска). Бі-Бі-Сі паведамляе, што баевікі далучацца да іншых груповак на тэрыторыі Сырыі, якія падтрымлівае ЗША.

Раней міністар абароны ЗША Эштан Картэр заявіў, што праграма падрыхтоўкі фармаваньняў «памяркоўнай сырыйскай апазыцыі» сутыкаецца з цяжкасьцямі і ў ёй удзельнічаюць толькі 60 чалавек. А кіраўнік Цэнтральнага камандаваньня ЗША генэрал Лойд Остын на слуханьнях у Кангрэсе паведаміў, што з гэтых 60 чалавек непасрэдна ў баявых дзеяньнях цяпер удзельнічаюць ня больш за пяць чалавек.