Тысячы журавоў сабраліся ў палях і балотах Мёршчыны перад адлётам у вырай. ВІДЭА

Your browser doesn’t support HTML5

Журавы паляцелі

Журавы зь Беларусі, Прыбалтыкі, Карэліі, Скандынавіі й паўночнай Расеі кожны верасень зьбіраюцца ў раёне заказьніка «Ельня», што на тэрыторыі Мёрскага й Шаркаўчынскага раёнаў, каб перадыхнуць і падсілкавацца для доўгага пералёту.

Як раз у гэты час пасьпяваюць і журавіны. Тысячы й дзясяткі тысяч птушак «пасуцца» на палях і балотах, пералятяючы зь месца на месца. Праз пару тыдняў жураўліныя кліны выправяцца на зімоўку ва ўсходняе й паўднёвае Міжземнамор’е.