Сябры параненага Васіля Парфянкова вязуць яму рэчы і пірагі

Вольга Мікалайчык і Тацяна Давыдзенка, валянтэрская група "Ми для війска" зьбірае рэчы для байцоу АТА ў Кіеве (справа)

Грамадзкая актывістка, рэжысэрка Вольга Нікалайчык далучылася да ініцыятывы «Ми для війска» і прывезла гуманітарную дапамогу для параненага беларуса Васіля Парфянкова.

18 верасьня сябры і паплечнікі Васіля Парфянкова выехалі з Менску ў Адэсу ў вайсковы шпіталь, дзе цяпер лекуецца паранены беларус.

У Кіеве яны сустрэліся з актывістамі валянтэрскай групы «Ми для війска», якая зьбірае рэчы для байцоў АТА.

Сёньня ўначы беларускія актывісты накіроўваюцца з Кіева ў Адэсу, дзе перададуць рэчы не толькі Васілю Парфянкову, але і параненым байцам АТА.

Валянтэры сабралі рэчы першай неабходнасьці, цёплыя шкарпэткі, лекі, а таксама напяклі хатніх пірагоў.

Сывараткі для спыненьня крыві

Тацяна Давыдзенка, валянтэрская група "Ми для війска"

Хатні пірог для Васіля Парфянкова і байцоў АТА