Амэрыканскі цэнтар у Маскве працаваў пад эгідай амбасады ЗША.
Паводле амбасадара ЗША ў Расеі Джона Тэфта, Усерасейская дзяржаўная бібліятэка замежнай літаратуры, пры якой працаваў культурны цэнтар, паведаміла, што спыняе дзеяньне пагадненьня з амбасадай, якое падтрымлівала яго дзейнасьць, і заявіла, што мае намер замяніць дырэктара цэнтра-амэрыканца і цалкам узяць пад кантроль яго дзейнасьць.
Такі крок далей шкодзіць ужо сапсаваным апошні час адносінам паміж дзьвюма краінамі, лічаць у амбасадзе.
Дырэктар бібліятэкі Вадзім Дуда заявіў, што Амэрыканскі цэнтар працягне працу, але ўжо як чыста расейская ўстанова, безь фінансаваньня і падтрымкі з боку ЗША.
Гэты цэнтар, створаны ў 1993 годзе, на працягу 22 гадоў прапрацаваў у ранейшым сумесным фармаце. Ён распаўсюджваў веды пра амэрыканскую культуру сваёй бібліятэкай англамоўнай літаратуры і рэгулярнымі культурна-асьветніцкімі мерапрыемствамі пры ўдзеле вядомых амэрыканскіх палітыкаў, дзеячаў культуры і спорту.