Лукашэнка прыляцеў у Сочы з рабочым візытам

Уладзімер Пуцін (зьлева) і Аляксандар Лукашэнка

Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка прыбыў у Сочы з рабочым візытам, дзе сустрэнецца з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімерам Пуціным.

Таксама ён возьме ўдзел у форуме рэгіёнаў Беларусі і Расеі, які пройдзе тут зь 17 па 18 верасьня.

Раней памочнік прэзыдэнта РФ Юры Ушакоў заявіў, што сустрэча Пуціна і Лукашэнкі 18 верасьня ў Сочы будзе мець важнае значэньне з пункту гледжаньня маючых адбыцца прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі.