Ужо сёньня, 15 верасьня: Саміт АДКБ у Душанбэ

Аршанскі раён. Дарога.

Фота дня

Новае фота кожны дзень, увесь год. Загружайце сюды свае здымкі гарадзкіх і прыродных краявідаў, падзеяў і зьяваў жыцьця ў 2015 альбо на пошту radiosvaboda@gmail.com.Пажадана дасылаць фота ў прапорцыі 16 на 9. Усе аўтары фота, апублікаваных на сайце Свабоды, атрымаюць прызы. Тры найбольш папулярныя здымкі месяца будуць адзначаныя асобна.

Афіша:

Міжнародны дзень дэмакратыі

Душанбэ, саміт Арганізацыі дамовы аб калектыўнай бясьпецы СНД з удзелам кіраўнікоў Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і Расеі Ўладзімера Пуціна. Акрамя гэтых краінаў у арганізацыю ўваходзяць Армэнія, Казахстан, Кіргізстан і Таджыкістан.

Менск, у Нацыянальным прэсавым цэнтры — прэсавая канфэрэнцыя старшыні дзяржаўнага мытнага камітэту Юрыя Сянько. Пачатак у 11 гадзінаў.

Міністэрства культуры, Беларуская бібліятэчная асацыяцыя і Нацыянальная бібліятэка Беларусі праводзяць ІV Форум бібліятэкараў Беларусі «Гуманітарна-асьветніцкая дзейнасьць бібліятэк у кантэксьце агульначалавечых каштоўнасьцяў і беларускай дзяржаўнасьці». Адрыцьцё форуму — у Нацыянальнай бібліятэцы (пр-т Незалежнасьці, 116)

Менск, (вул. Кульман, 4), прэсавая канфэрэнцыя Беларускай Хрысьціянскай дэмакратыі на тэму «Кампанія беларускіх хрысьціянскіх дэмакратаў на восень 2015 году» з удзелам Віталя Рымашэўскага, Паўла Севярынца, Вольгі Кавальковай і Марыны Хоміч. Пачатак у 11 гадзінаў.

Менск, у Нацыянальным мастацкім музэі — адкрыцьцё выставы Мікалоюса Чурлёніса. На ёй будуць прадстаўленыя 26 рэпрадукцый і 16 фотакопій фатаграфій Чурлёніса з альбома «Анапа. 1905». Пачатак у 18 гадзінаў.

У гісторыі:

1616 — у італьянскім горадзе Фраскаці адкрылі першую ў Эўропе бясплатную грамадзкую школу, дзе маглі вучыцца ня толькі дзеці арыстакратаў.

1812 — Француская армія Напалеона заняла Маскву.

1821 — Гішпанскія калёніі Гватэмала, Гандурас, Коста-Рыка і Сальвадор абвясьцілі сваю незалежнасьць.

1908 — пачатак трохгадовага зьняволеньня ў менскай турме Якуба Коласа, які быў асуджаны за арганізацыю нелегальнага настаўніцкага зьезду

1916 — першае ў сьвеце выкарыстаньне танкаў адбылося ў бітве Першай сусьветнай вайны

1922 — у Менску заснаваная Беларуская дзяржаўная і ўнівэрсытэцкая бібліятэка.

1935 — Нюрнбэрскія законы пазбавілі габрэяў нямецкага грамадзянства.

1955 — апублікаваны скандальны для свайго часу раман «Лаліта» Ўладзімера Набокава

1959 — Мікіта Хрушчоў стаў першым савецкім лідэрам, які наведаў Злучаныя Штаты Амэрыкі.

1995 — прэзыдэнт Казахстану загадвае перанесьці сталіцу з Алматы ў Астану

1997 — зарэгістраваны і пачаў працу сайт Google, які стаў найбольш папулярнай пошукавай сыстэмай у Сеціве

2008 — амэрыканская фінансавая кампанія Lehman Brothers падала на банкруцтва — гэта было найбуйнейшае банкруцтва ў гісторыі ЗША.

У гэты дзень нарадзіліся:

1613 — Франсуа дэ Лярашфуко, францускі пісьменьнік і філёзаф

1890 — Агата Крысьці, брытанская пісьменьніца, аўтарка дэтэктываў

1929 — Арлен Кашкурэвіч, беларускі мастак-графік

1971 — Кастусь Калесьнікаў, беларускі рок-музыка, удзельнік гуртоў IQ48 і žygimont VAZA

У гэты дзень памерлі:

1862 — Уладзіслаў Сыракомля, беларуска-польскі паэт, пісьменьнік, публіцыст, перакладчык

1975 — Павал Сухі, савецкі авіяканструктар, адзін з заснавальнікаў рэактыўнай і звышгукавай авіяцыі, ўраджэнец Беларусі

Цытата:

Старыя таму так любяць даваць добрыя парады, што яны ўжо не могуць падаваць благія прыклады.

Франсуа дэ Лярашфуко