Міхаіл Орда: Лукашэнка ня будзе весьці агітацыйную кампанію

Міхаіл Орда

На ранейшых выбарах кіраўнікі штабоў Лукашэнкі падкрэсьлівалі: наш прэзыдэнт не праводзіць агітацыйную кампанію, ён проста працуе.

Так лічыць і цяперашні кіраўнік ініцыятыўнай групы Міхаіл Орда, які гаворыць Свабодзе:

«Дык гэта і ёсьць выбарчая кампанія, калі людзі бачаць, як робіць кандыдат, будучы прэзыдэнтам. І бачаць вынік. Гэта і ёсьць яго і выбарчая кампанія, і работа».

Іншыя тры зарэгістраваныя кандыдаты на прэзыдэнта сёньня распачалі агітацыйную кампаню. Як падкрэсьліла Лідзія Ярмошына, за нязначныя парушэньні кандыдатам могуць вынесьці афіцыйнае папярэджаньне, за грубыя — адразу зьняць з выбараў.