У баявую гатоўнасьць прыведзеныя сілы Цэнтральнай вайсковай акругі і частка авіяцыі іншых акругаў. Задзейнічаныя 95 тысяч вайскоўцаў і 7 тысяч адзінак баявой тэхнікі.
Праверка адбываецца зь 7 па 12 верасьня 2015 году на ўказаньне прэзыдэнта Расеі.
Як паведаміў сайт Міністэрства абароны Расеі, больш за паўсотні Су-24М, Су-27, МіГ-31, Су-25 прыляцелі ў Цэнтральную ваенную акругу Расейскай Фэдэрацыі і заступілі на баявое дзяжурства.
«Экіпажы Су-24М, Су-27, МіГ-31, Су-25 завяршылі перабазаваньне на апэратыўныя аэрадромы Цэнтральнай ваеннай акругі. Лётчыкі пераадолелі адлегласьць ад 1 да 3 тысяч кілямэтраў. Для выкананьня задач па перабазаваньні апэратыўна-тактычнай авіяцыі задзейнічана больш за 50 адзінак авіяцыйнай тэхнікі», — цытуе паведамленьне «Інтэрфакс».
Днямі расейскі прэм’ер Дзьмітры Мядзьведзеў у час візыту ў Горадню пацьвердзіў намер разьмясьціць на тэрыторыі Беларусі расейскую авіяцыйную базу.