На плошчы Якуба Коласа адбыўся пэрформанс супраць будаўніцтва АЭС ВІДЭА

Your browser doesn’t support HTML5

Пэрформанс супраць АЭС прайшоў у Менску

Тэатральная лябараторыя Fortinbras пры Беларускім Свабодным тэатры зладзіла пэрформанс супраць будаўніцтва АЭС у Беларусі.

Цягам 20 хвілінаў акторка ў вобразе гарадзкой вар'яткі зачытвала тэкст пра атамную электраэнэргетыку і раздавала мінакам бутэлечкі зь ёдам. Дзеяньне адбывалася на выхадзе з мэтро Плошча Якуба Коласа.

Цягам акцыі мінакі спыняліся, сачылі за акторкай, супрацоўніцы гандлёвага цэнтру "Імпульс" патрабавалі выклікаць міліцыю.

Пэрформансы на іншыя тэмы адбыліся сёньня таксама ў іншых частках горада.

Мінакам раздавалі ёд