Раніцай у Гомелі перакрылі вуліцу міліцыянты з шчытамі

10 верасьня ў Гомелі супрацоўнікі міліцыі правялі вучэньні. Мэты і задачы вучэньняў міліцыя не раскрывае.

У прэсавай службе УУС паведамляюць, што гэта былі плянавыя вучэньні — такія робяцца два разы на год. Быў абмежаваны рух на ўчастку вуліцы Камунараў і ачэплена спэцназам тэрыторыя, што прылягае да будынку УУС.

Мэты і задачы такога вучэньня міліцыя не тлумачыць. У прэсавай службе запэўнілі, што вучэньне было праведзена ўранку, калі руху транспарту праз вуліцу Камунараў амаль не было.